Я чуу жалобны плач i крыкi...
Памяці мамы
Я чуў жалобны плач і крыкі
Над рэдкім золатам асін,
І за сабой кудысьці клікаў
Высокі жураўліны клін.
Хоць ведаў я, што толькі клінам
Магчыма выбіць з сэрца клін,
Я ногі цалаваў асінам
І верыў вернасці асін.
А клін высокі жураўліны
Над рэдкім золатам асін
Гарчыў мне ягадай каліны,
Ператвараючыся ў сінь.
Магчыма выбіць толькі клінам
Убіты ў сэрца жалю клін...
Той год пад небам жураўліным
Адзін застаўся я, твой сын.
10. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124031607449