Тарас Шевченко. I досi снiться пiд горою

І дасюль сніцца: пад гарою
Між вербамі ды над вадою
Бялюткая хатка. Сядзіць
Быццам дагэтуль сівы дзед
Каля хаціначкі і забаўляе
Кемлівае й кучаравае
Свайго маленькага ўнучка.
І дасюль сніцца, выйшла з хаты
Вясёлая, смеючыся, маці,
Цалуе дзеда і дзіця
Аж тройчы весела цалуе,
Узяла на рукі, карміць спрабуе,
І спаць нясе. А дзед сядзіць
І ўсміхаецца, і верш да міга
Прамовіць ціха: - Дзе ж ты, ліха?
Смутак тэй, ворагі?
І жабраком стары чытае,
Перахрысціўшыся, Ойча наш.
Сонейка укруг верб ззяе
І ціха гасне. Дзень пагас
І ўсё спачыла. Сівы ў хату
І сам пайшоў адпачываць.


(1814 ~1861)


Рецензии