Вось i мацi няма

(Памяцi  мацi)

Вось i мацi няма
Восеньскi дзень за вакном
На парозе зiма
Мы з сястрыцай ўдваём.

Душу смутак цяснiць
Сэрца б'е з перабоем
Ёй бы жыць бы i жыць…
Не находжу пакоя.

Колькi раз я ляцеў,
Я спяшыў на спатканне…
Родны кут апусцеў
Хата знiкла ў маўчаннi.

Вельмi цяжка паверыць
Ў такое здарэнне
Толькi гэта ўсё так
На душы памрачэнне.

07.10.1997
               


Рецензии