Думкi пра малую Радзiму

Я вёску бачу ў сваім сне:

Азёры, лес – так часта сніцца.

І хвалей безліч на вадзе

Ніяк не можа супыніцца 

І птушак галасы пачуць,

Паўсюль твае я бачу знакі.

Смак хлеба, малака адчуць

Дзяцінства розныя прысмакі.

І нават возера блакіт –

Таксама дорыць  успаміны 

Трава – пяшчотны аксаміт,

Шум ветру – радасці 

 гадзіны.

Вар'ят я, па тваёй віне:

Інакш усе я бачу рэчы.

Радзіма, зноў прыйдзі ў сне

І абдымі мяне за плечы.


Рецензии
Александр, Вельми прыгожа!
Ка же приятно читать на роднай мове!
С теплом.

Жанна Падагова   15.05.2024 11:43     Заявить о нарушении