Там дзе дажджы
Так лёгка апынуцца сярод багны.
Дзе будучынь пад цiнаю густой, трасе,
Не разгарнуць, усiм натоўпам вязнем.
Трымае гурт за плечы, цягне ўсё глыбей,
Не вырвацца: цi патануць, цi ў брудзе
Усё жыццё пражыць, аж да апошнiх дней,
З хлуснёй маўклiва плыць ракой Iуды.
Парваўшы путы, выхад можна адшукаць:
Калi прачнецца розум – будуць крылы.
Праложыць сэрца над дрыгвою гаць,
Паветра зорнае напоўнiць сiлай.
Бяздумна лёгка сцежкай цвёрдай, дзе святло,
Сцяжынку з нетраў знойдзе толькi розум,
Бо «як усе» расчыне безданi акно,
Там дзе дажджы, дзе пахмурная восень.
Свидетельство о публикации №124031404479