Не прыхадзi туды, дзе я не буду...
А будуць толькі літары імя...
І не кажы "ніколі не забуду",
Бо ты забудзеш, кволая мая...
І не шукай мой вобраз паміж сосен,
Паміж каменных і маўклівых пліт,
Мяне забрала золкавая просінь,
Прыадчыніўшы дзверы у нябыт...
І леташняе вогнішча не грэе,
Калі у ім не адрадзіць агонь...
Ты адчуваеш, як душа нямее,
Калі пусцее з кветкаю далонь?...
Ты адчуваеш, як імкліва птушкі
Праносяцца над шатамі ялін?
І ім няўцям чаму у гэтай пушчы
Так часта адбываецца памін...
І ім няўцям, і мне незразумела,
Бо я заўсёды побач, дзесь каля,
І спарахнела цалкам толькі цела,
А не каханне і любоў мая.
Халодны дождж і брудная дарога,
Але вясна чакае за парогам...
Свидетельство о публикации №124031206946