Уменне браць адказнасць
Даруюць прашчуры з вякоў далёкiх,
Яшчэ з дзяцiнства мудрыя бацькi
Частуюць хцiва здравым церпкiм сокам.
Шчаслiвы шлях, калi свой кожны крок,
Хоць i iдзём суполкаю сяброўскай,
Свядома завiваем у маток,
Рыхтуем, правяраем свае кросны.
Бяздумна лёс аддаўшы напавер –
Вялiкi шанец на спатканне з багнай.
Палохае, гудзе, як дзiкi звер,
Раскрыла бездань зеў i сонца прагне.
Хапаемся за плечы i глыбей
Зацягвае дрыгва суполку цалкам,
Махлярства авiвае, быццам змей,
Губляецца сумленне, топiць гват нас.
Схаваўшы розум ад нядбалых чар,
Пачаўшы шлях шукаць з балотнай цiны –
Заўважыць свою зорку сярод хмар,
Не вязнуць разам з гуртам, як рабыня.
Свидетельство о публикации №124031203348