Расце парэчка ля ракi

Расце парэчка ля ракi,
Ёй параслi ўсе берагi,
Спее на сонейку яна,
Зробiм варэння i вiна.

На сонцы чудна зiгацiць,
Таксама морс зраблю, каб пiць,
Зраблю духмянае вiно,
Пiць з морсам будзем заадно.

У дзяцiнстве я хадзiў сюды,
Глядзеў на ўсплёскі ад вады,
Парэчку на беразе збiраў,
Букет рабiў я з розных траў.

З тых пор даўно прайшлi гады,
Як i раней  хаджу сюды,
Люблю парэчку тут збiраць,
На родны край свой пазiраць.

28.02.2023


Рецензии