Спачын
Што хавае за брамай крыж?
Ты скажы мне, Стары Сямёне,
Колькі год ты ужо стаіш?
І калі супакой адвечны
Нехта першым знайшоў ў зямлі?
Кім вось гэтыя сцежкі ў вечнасць
Пратаптаныя тут былі?
Я не першы ды не апошні
Хто прайшоў або пройдзе шлях...
Захаваная памяць множыць
Слой іржы на старых крыжах...
Састарэлы вялікі помнік
У аскепках сівой слюды,
Ён яшчэ памятае коней,
Што цягнулі яго сюды...
Ды даўно ніхто не прыходзіць
Да нямых занядбаных пліт,
Бо займелі у тым праходзе
І нашчадкі стары граніт...
Падыхае самотай вечар,
Цені помнікаў ймкнуцца прэч
І прабуюць удалеч збегчы,
І расцягваючыся калечаць
Абалонку гранітных плеч...
Стара-Сямёнаўскія могілкі- гэта адзін з самых старых нэкропаляў у межах горада Віцебску, адно з найстарэйшых захаваных пахаванняў датуецца 1852 годам. Яшчэ з савецкіх часоў (афіцыйна з 1972 году) тут забаронены ўсялякага роду пахаванні, аднак хаваюць ля магіл сваякоў і дагэтуль. Складаюцца могілкі з трох частак: праваслаўная, ваенная і лютэранская. На Стара-Сямёнаўскіх могілках пахавана маці славутага латыскага паэта Яна Райніса Дарта Пліекшанэ, пра што сведчыць адмысловая шыльда на камяні пры галоўным ўваходзе на могілкі, а таксама свой спачын тут знайшоў знакаміты віцебскі мастак, настаўнік Марка Шагала, Осіпа Цадкіна, Эль Лісіцкага - Юдаль (Іегуда) Пэн, чыя мастацкая школа працавала ў горадзе з 1897 г.
Свидетельство о публикации №124031103381