Я - не паэта, о, крый мяне матам...
Сяброўскі жарт
Міхасю Башлакову
Я - не паэта, о, крый мяне матам!
Вершы пішу. Дык хіба ж вінаваты
Ў тым, што пішу іх не горш за паэтаў,
Не зарабляючы славы пры гэтым?
Дык крый мяне матам, што я - не паэта.
Не бойся, пісаць я не стану пра гэта.
І вершы не буду я ў ЛіМ дасылаць.
Ўсё роўна не стануць іх там друкаваць,
Бо зараз у гэты, у якасны, час
Там толькі вялікіх друкуе Парнас.
04. 02. 2024 г.
ЛіМ - «Літаратура і мастацтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.
Свидетельство о публикации №124031101920