Я да славы неахвочы...

***
Я да славы неахвочы,
На яе закрыю вочы.

Неахвочы да чыноў,
Я зямлю капаю зноў.

Ды ахвочы я да слова,
Да зямлі маёй і мовы.

Я ахвочы да Айчыны,
Бо прыходжуся ёй сынам.

Сын зямлі сваёй і мовы,
Толькі ў іх знаходжу словы.

Толькі з іх радкі бяру,
Толькі ім я іх дару.

02. 02. 2024 г.


Рецензии