У цiшынi вясенняй недзе у лесе...
У цішыні вясенняй недзе ў лесе
Іду-брыду дарогаю сваёй.
Збіраю гукі сваіх ціхіх песень
У цішыні нямой.
У цішыні я чую песень гукі,
Хоць і маўчыць глухая цішыня.
Так прадчуванне горычы разлукі
Скуголіць у душы, нібы шчаня.
Так пачуццё бязлітаснай разлукі
У сэрцы разліваецца ракой
І нараджае сцішаныя гукі
У цішыні святой.
І хоць яшчэ разлука і далёка,
У цішыні вясновай у лясной
Раптоўна крыкне чорная сарока
І расплывецца белай цішынёй.
06. 03. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124031004859