Снег дзе-нiдзе прытаiуся, як заяц...

***
Снег дзе-нідзе прытаіўся, як заяц.
Сосны расталі ў зары вечаровай.
Хутка вясна снег апошні расплавіць,
Прыйдзе ў красе сваёй, ззяючы, новай.

Хутка слязамі заплачуць бярозы,
Лозы накінуць пуховыя хусткі.
Высушыць сонца салёныя слёзы
На палыне ўздоўж дарог беларускіх.

Хутка вясна зноў вясною запахне:
Спелаю глебай на сонных пагорках.
Хутка закружаць вясеннія птахі -
Вішань квітнеючых белыя зоркі.

28. 02. 2024 г.


Рецензии