Я не хачу вас песняй цешыць...

***
        Я не магу вас песняй цешыць...
                Максім Танк

Я не хачу вас песняй цешыць,
Якую хочаце пачуць,
На грудзі не жадаю вешаць
Хвалебных слоў пустую муць.

І не патрэбны мне дакоры
Багемы сённяшняй - рвачоў,
І крытыкаў, на славу хворых,
І афіцыйных дзеячоў.

Быць сярод іх, хоць самым першым,
Не трэба мне. Я ў цішыні
Шліфую, адмываю вершы
Ад усялякае хлусні.

І ў барацьбе сваёй завочнай,
Як Бог дае, так і пішу,
А ў гэтай набрыдзі сарочай
Запляміць не хачу душу.

Не чую я, каб праўды слова
Гучала б з сённяшніх эстрад.
О, Беларусі роднай мова,
Адной табе ўсім сэрцам рад!

24. 02. 2024 г.


Рецензии