Звонка сыплюцца праз пальцы...
Звонка сыплюцца праз пальцы
Для кагосьці яго дні.
А мае - як пастаяльцы,
Ціха тлеюць у цяні.
Ім не хочацца смяяцца,
Даль дарогі не заве.
Час ім стомленым схіляцца,
Як пад росамі траве.
Не гучаць ім песняй новай,
Весняй радасці не сніць.
Часта хмураць яны бровы,
Разважаюць, як пражыць.
Нема сыплюцца праз пальцы
Дні глухія - у пясок,
Сумнай долі пастаяльцы,
Як за хатаю лясок.
У спаборніцтве між імі
Ясных зор не дасягнуць.
У трывозе зноў чужымі
Днямі дні мае бягуць.
І спаборнічае толькі
Заўтра - з сённяшнім - радок,
Устае са мной на золку...
І сцякае - у пясок.
Ён праз пальцы зноў сцякае
І знікае ў небыцці,
Як бадзяга, што шукае
Вечна новага ў жыцці.
23 - 24. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030903031