Жыццёвае мора

Вяртаюць думкi да вытокаў,
Праходжу зноў i зноў сцяжынкай,
Спавiтай мрояў  павуцiнкай
Схаваных дываном аблокаў.

Мае сляды, мае слязiнкi
Там параслi травой высокай,
Бывае ў сэрцы, як асока,
Кальнуць, нагоняць успамiны.

Там каранi майго дзяцiнства
Мiгаюць кветачкамi ў полi,
Што пiльна патыкалi долю,
Садовай ружай i рабiнай.

Мае гады, бы ў небе зоры,
Знiкаюць хутка, не заўважыць,
И не вярнуць гадоў прапажу,
Закрыў iх лёс жыццёвым морам.

У кроўным моры вельмi часта
Заве душа мяне амыцца,
Дзе родны дом, мая крынiца,
Маiх дзiцячых казак царства.


Рецензии