Сiнiя зоры у iнеi лютаускiм тлеюць...

***
Сінія зоры у інеі лютаўскім тлеюць,
Нямеюць галінкі і вішань, і яблынь, і груш.
Блізіцца дзень, і у інеі зоры сінеюць,
Тлеюць агеньчыкі зорныя выстыўшых душ.

Сінія зоры нямеюць у інеі колкім,
Шэрая ноч падымаецца з вецця садоў.
Гаснуць у інеі сінія зоры-іголкі,
Лютаўскі дзень прачынаецца, блізіцца зноў.

Сінія зоры знікаюць у небе расталым,
Гронкі чырвонай каліны страсаюць імжу.
Дзень сустракаю даўно пасівелым і сталым,
Толькі душой, што нямее, яшчэ даражу.

Толькі душой, што не выстыла, зорам спяваю,
Іх саграваю у інеі сінім зімы,
І цеплыню і спагаду душы не хаваю,
І не хаваюся ў іней душэўнай сумы.

23. 02. 2024 г.


Рецензии