Мочыць дожджык крылле ветру...
Мочыць дожджык крылле ветру
Звонкаструннаму ў бары.
У патрэбу вершаў веру,
Нібы ранішняй зары.
Ў неабходнасць слова веру
Паэтычнага яшчэ.
Мочыць дожджык крылле ветру,
Сосен струнамі цячэ.
Хутка шлях адкрыюць гусі
Над лясамі на зары.
Мочыць дожджык Беларусі
Векапомныя бары.
Крылле ветру дожджык мочыць
І сцякае па кары
Меднаствольных сосен. Крочу
Разам з соснамі ў бары
І складаю оды людзям,
Што жывуць тут з веку ў век.
Веру ў тое, што разбудзіць
Сэрца словам чалавек.
22. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030806331