Не шкадую

Я не вельмі шкадую, што грошай няма,
Што крэдыты ярмом, туга шыю сцягнулі,
Бо ўжо адышла з халадамі зіма,
І шпачыны напеў неяк ранкам пачулі.

Ужо сонейка кліча: збірацца ў лес,
Да вярбы прытуліцца, што ныркамі вабіць.
І адчуць – як цябе ўжо нясе да нябёс,
Нібы маці ў калысцы люляе і гладзіць.

Разумеючы – шчасце зусім не ў грашах.
У пяшчоце яно ад бярозак на ўзлеску,
У бясконцых прасторах, лугах і палях,
І ў песні вясновай, што дораць пралескі.

Вось таму не крыўдую амаль на жыццё,
Хоць адзеты, як кажуць, зусім не па модзе.
Я ў галечы сваё адтачыў пачуццё –
І ў лапцях быць шчаслівым умею - дый годзе!


Рецензии