Не калышуцца сасонкi...

***
Не калышуцца сасонкі
Танкаствольныя ў бары.
Засынае вецер звонкі
Ў час вячэрняе зары.

Ліхтары адкрылі вочы
І на вуліцу глядзяць.
Ноч праз бор сасновы крочыць,
Зоркі зімнія зіхцяць.

Вузкай вулкай след пляцецца
Да агеньчыка ў акне.
Дым над хатаю уецца
І, здаецца, комін гне.

Не калышуцца сасонкі.
След пятляе да двара.
Засынае вецер звонкі,
Гасне зімняя зара.

21. 02. 2024 г.


Рецензии