Дауным-дауно iмкнуу цягнiк...
Даўным-даўно імкнуў цягнік
У далячынь краіны.
Малой радзімы вобраз знік,
Як клін мой жураўліны.
Зімую зараз, дзе гарыць
За вокнамі каліна.
Наканавала тут мне жыць
І тут спяваць Айчына.
Калінаю гарчыць мне лёс,
Што сцежкі выбірае.
І толькі перастук калёс
У маладосць вяртае...
21. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030803742