Сёння яшчэ сваёй долi не маем...

***
Сёння яшчэ сваёй долі не маем,
Сцежкамі рознымі слепа блукаем.

Скуты і шчырыя песні, і голас,
Родную мову зжынаем, як колас.

Веру, ніколі ніхто не задушыць
Роднае слова, што сэрцы узрушыць.

Кожнай вясной абуджаюцца сокі
Цягі да мовы, імкненняў высокіх.

Роднаму вольнаму слову малюся
На непакорнай зямлі Беларусі.

Родную мову спрадвеку мы маем,
Толькі штогод яе больш забываем.

Хай жа на свята, у Дзень роднай мовы,
Льюцца яе мілагучныя словы!

21. 02. 2024 г.


Рецензии