Зiмнi вечар густа сiнiць...

***
Зімні вечар густа сініць
Лютаўскую свежасць - снег.
Ноч плыве, каб перасіліць
Сінь у чорным сваім сне.

Грэбень бору, пах яловы
Падымаюцца у сінь.
Ў грубку зноў кідаю дровы,
Каб не енчыла "падкінь".

Можа, дымам сінь не спудзіць?
Ды яна знікае з воч.
Гэта ўжо за хатай блудзіць,
Гаспадарыць ціха ноч.

Шчыра дзякую Айчыне,
Што зрабіла песняром
Вечаровай яркай сіні,
Зімняй сіні за акном.

20. 02. 2024 г.


Рецензии