Замяцелiла, бы люты...

***
Замяцеліла, бы люты
Зноў завеі ураклі.
Лес стаіць, у снег абуты,
Ў белым полымі палі.

Гэты снег, як шоўк прадвесні,
Атуляе сон зямлі,
Нібы лютаўскую песню
Зноў завеі ураклі.

Вочы ясныя краіны,
І таполі-жураўлі,
І кусты нямой каліны
Зноў завеі ураклі.

За пагоркі Беларусі
У замеценай раллі
Шчыра зноў душой малюся,
Толькі б іх не ураклі.

20. 02. 2024 г.


Рецензии