Iсную яшчэ на белым свеце...

***
Існую яшчэ на белым свеце.
Будуць вёсны на палях квітнець,
Аб нягодах прамінулых вецер
Будзе песняй новаю шумець.

Будзе вечар матчынаю казкай
На каліне за акном драмаць.
Будзе ноч сваёй бяссоннай ласкай
Да зары мой голас абдымаць.

Да дзяцінства ў думках я вярнуся
Міг шчаслівы зноўку прывітаць
І куточку мілай Беларусі
Свой радок на памяць перадаць.

18. 02. 2024г.


Рецензии