Сонца не можа нiяк дагарэць...

***
Сонца не можа ніяк дагарэць,
Золата сыпле на хаты.
Толькі яму іх ужо не сагрэць,
Хутка ўжо месяц рагаты

Выплыве зноў і апусціцца ноч,
Вочы напоўніць трывогай.
Месяц, прашу, ты мяне не суроч,
Не адварочвай ад Бога.

Мучаць мяне неспакойныя сны,
Нібы ўскіпае на кручы
Хваля бурлівай і ранняй вясны.
Што тая хваля агучыць?

Сонца за лесам не можа згарэць,
Хоча мне золатам сэрца сагрэць.
Толькі ні сонца, ні хваля вясны
Мне не прыносяць спакойныя сны...

16. 02. 2024 г.


Рецензии