I калi нарэшце...

***
І калі нарэшце
Мае думы-сны
Разальюцца песняй
Роднай стараны?

Каляровым небам
Стануць над зямлёй,
Ці надзённым хлебам,
Ўзгадаваным мной?

Цесна маім песням
Палымяным тут,
Будзяць напрадвесні
Мой аціхлы кут.

І калі нарэшце
Зазвіняць яны
Жаўруковай песняй
Роднай стараны?

16. 02. 2024 г.


Рецензии