Шчаслiвае пары кiно пракручана...
Шчаслівае пары кіно пракручана,
Закончана, і час яе забыць.
А за акном каліна, мной прыручана,
Яна адна мне ранаю баліць.
Крывавіць зноў, нібыта ў чымсьці каецца,
А каяцца патрэбна перад ёй,
Што пах яе часамі забываецца,
Хоць і цвіце, прыручаная мной.
Шчаслівага жыцця і бестурботнага
Мая каліна помніць галасы.
А зараз і сама яна сумотная
Ў крывавым ззянні гронкавай красы.
15. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030706744