Сэрца паэта i перакладчыка

Паэт  зярняткi здольны бачыць
Там дзе бур`ян i пустазелле,
Прайсцi па вугальках гарачых,
Каб распалiць агмень нятленны.

У словах-зорачках з нябёсаў
Паiць нектарам i жывiцай,
Наш край, каб хвалямi калосся,
Узвiўся промнямi амыцца.

Нясе  святло, дыханне, веру
На сваiх крылах перакладчык.
Сяброўству адчыняе  дзверы,
Агульнай  песняю крылатай.

Ён творца i  актор, псiхолаг…
Павiнен сэрцам чуць гучанне,
Каб паўтарыць i стыль, i голас,
Каб слоўца стала зорным ззяннем.

У вобраз аўтараў ужыцца,
З iх марамi прайсцi па сцежках.
Папiць з крынiцы iх вадзiцы,
Адчуць калючы iх узмежак.

Абагацiць гучаннем мовы,
Бацькоўскай, што хвалюе душы,
Сплясцi вянок братэрства словам,
Шаўкоў лагодаю узрушыць.

Мяжу дабра, святла пашырыць
Духоўнасць свету каб квiтнела.
Вiць ланцужок пашаны, мiру,
Яднаць з павагай думкай спелай.


Рецензии