Жыццё

Жыццё ідзе, ляціць праз нас,
Не гояцца ў сэрцы раны.
Мне вельмі сумна ў гэты час,
Бо страціў я сваё каханне.

Я разумею, што з тобой
Мы не ўбачымся ніколі
І думкі рушаць мой пакой,
А сэрца б'ецца ледзь ад болю.

І задаю  пытанне я:
Што я  зрабіў у жыцці не так?
Бо помсціць памяць мне мая,
Каханне не вярнуць ніяк .

І усё вакол даўно не міла,
Мы разышліся, нібы ў моры караблі,
І ты мяне  даўно ўжо забыла,
Я ж успамінаю, разам як былі.


Рецензии