Вёсачкай сваёю ганаруся

Вёсачкай сваёю ганаруся,
Бо я нарадзіўся тут і рос.
Дзе б ні быў, сюды я зноў вярнуся,
Бо звязаны з гэтым месцам лёс.

Тут хадзіў калісьці я ў школу,
І на дыскатэцы прападаў,
Тут гуляў з сябрамі ў футбол я,
Марыў, кніжкі добрыя чытаў.

Вёсачкай сваёй я ганаруся
І яна ў сэрцы назаўжды,
І на фотаздымкі азірнуся,
Тут прайшлі юнацкія гады.


Рецензии