Усё адносна
Адносна ў плоскасцi адзiнай.
Як ружу параўнаць з бярозай?
Яны дзве песнi салаўiых.
Мяняемся адносна веку,
Тых дасягненняў i адкрыццяў,
А вось застацца чалавекам –
Жаданне вечна ў фаварытах.
Быць у пашане Божай ласкi –
Душу i сэрца не згубiць у нетрах.
Iх чорствасць не схаваеш маскай,
Не закалышаш Бога ветрам.
Нi час, нi боль не апраўданне
Парушыць Божыя Законы.
З мячом не вымалiць свiтанне,
Святло не сцiснуць у далонi.
Свидетельство о публикации №124030502121