Вясна идзе

ВЯСНА ІДЗЕ

Адыйшлі ў адпачынак марозы,
Адшумелі ў гаях ручайкі,
І з галін маладых вербалозу
Паглядаюць на свет каташкі.

Поле прагне надыхацца хлебам,
Ўжо гракі будзяць ранкам раллю.
І пралескамі шытае неба,
Пралівае цяпло на зямлю.

Ад вярбы гаркаватага паху
Хмеліць водарам цёпла-густым,
Закружыў першы бусел над дахам,
Над гняздом з таго лета пустым.

Першы чмель пацалункам чаромхі
Сарамліва расчулены ўшчэнт.
Лашчыць вецце бяроз ветрык звонкі,
Дорыць ім трапяткі камплімент.

У напевах няўтомнага звону
Адчуваецца подых вясны,
І аблокі на белых далонях
Зноў нясуць каляровыя сны.


Рецензии