Ах, Адэса!

Ах, Адэса! Як да цябе дайсці
І ў поўныя жарсці абдымкі ўпасці,
Гарэзную багіню сноў знайсці
І назаўжды забыцца з ёй у страсці:
І на няўмольны, незваротны часу бег,
Сярэбраныя скроні, на маршчыны…,
Каб толькі слухаць юнай Музы смех
І ў мроях абнімаць стан лебядзіны!
Цябе любілі Аляксандар і Адам,
Якія тут сваіх кахалі музаў -
Багінь раўнівых. Але я і сам,
Прызнаюся, ёсць сябрам тых саюзаў!
Прыродзе Бог дае вясну і маладосць,
Каб мы, як наваколле, расцвіталі
І дабрыню, што ў нашых сэрцах ёсць
Сябрам сваім сардэчна даравалі!
Каб не хавалі радасць на пасля,
А даравалі б, як Адэса зорны смех,
Не прызнавалі б захапленне спаквалля,
Бо не прызнаць красу Адэсы - грэх!


Рецензии