Вы любiце вершы?! Вядома ж Вы любiце вершы...
Вы любіце вершы?! Вядома ж Вы любіце вершы.
Упэўнена ў гэтым! У вершах ёсць радасць і сэнс.
А хочаце, я напішу для Вас верш мо не лепшы,
Ды ён хвілю шчасця з усмешкаю Вам прынясе?!
У вершах трапеча бязмежная шчырасць паэта
Ад сэрца ўсяго. І лунае ў бязмежжа душа...
У кожным радочку квітнее чарговае лета,
Хай восень і зімы – ды з мэтаю толькі ўзвышаць.
І поглядам моўчкі, мажліва, з тым вершам сустрэцца,
Нібы з небам долу ляцеўшы асенні лісток,
І дотык адчуе адразу самотнае сэрца,
Хвалюючай плынню пяшчоты адновіцца ток.
Кірунак на зорную ростань Вы возьмеце ўмомант,
Адкрыецца новы, чароўны зусім краявід,
На хвілю адхлынуць зямныя вандроўкі і стома,
І Вы зразумееце: вершы і ў Вашай крыві.
Вы любіце вершы?! Не можаце іх не любіць Вы!
Часцінку жыцця там пакінуў жа кожны паэт:
Узлёты, падзенні. Узнёсласць іх слоўка малітвай.
І крыл паднябессе, і душ паэтычных Сусвет!
29.02.2024 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №124030104809
Ольга Заря 2 09.03.2024 09:19 Заявить о нарушении
Гэта табе мая самая цёплая падзяка за водгук!
Ядвига Довнар 09.03.2024 10:29 Заявить о нарушении