Чайка
Гарадскога будынка старога.
Кожны дзень адчуванне страху,
За гняздзечка сваё трывога...
Птушанят тут сваіх гадавала,
Адпускала ў палёт з той жа крышы...
І глядзела зачаравана,
Як дзіцяка ўзлятае ўсё вышэй...
А калі апускаецца вечар
І сціхае стомлены город,
Чайка сніць як хвалюецца мора
І бясконцы блакіт прасторы...
Вось і сонца кранула ускрайкі,
Трэба жыць і шукаць сабе ежу.
І над сметнікам кружыць чайка
Быццам мара над морам бязбрэжным...
1.03.2024
Свидетельство о публикации №124030102660