Ведзьма i бес

У раўку, за Захаравым лесам,
Адным разам сустрэліся
Ведзьма з бесам.
Бес бадзёра адвесіў паклон:
Закаханы ў ведзьму
Ён быў здавён,
А яна сарамліва прыкрыла вочы:
“Што Вы, пане, ходзіце тут
На пачатку ночы?”
“Я грыбочкі шукаю ў равочку,”-
Кажа бес і галантна цалуе
Ведзьміну ручку.
“Дзе ж падзелі сваё Вы лукошка?”-
Ведзьма вочы прыжмурыла,
Быццам дзікая кошка.
“Вы такая ўважлівая асоба!
Я хацеў бы правесці
Вас, пані, да дома.”
Бес да ведзьмы бліжэй падступае
І з надзеяй у вочы
Ёй зазірае.
Сэрдца ведзьмы ад шчасця грукоча,
Ды яна паказаць захаплення
Бесу не хоча,
А таму гаворыць так  фанабэрліва:
“Стаўлюся, шаноўны, да Вашай
Прапановы недаверліва.
Нешта цень на пляцень Вы наводзіце,
Гаварыце зараз жа адкрыта:
Чаго тут ходзіце?”
У адказ бес пачаў усміхацца:
“Дык я ж гэта… дужа хацеў
 З Вамі, пані, спаткацца.”
—-----
Пасля гэтай сустрэчы ў раўку
Бесянят прыбыло
У бесаўскім палку.


Рецензии
Прекрасно разыгран водевиль нечистой силы.
Вдохновения, Ивета.
Ждём новых творений.

Яков Генн   01.03.2024 12:07     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за падтрымку!

Ивета Витко   01.03.2024 17:07   Заявить о нарушении