Асаблiвы дзень
Мой люты! Ты прыносіш мне
То зайчык сонейка лагодны,
То слёзкі дожджыку ў вакне.
Пасля ты ветрыкам паўднёвым
Разбудзіш у бярозках сок,
Што скуты холадам зімовым
Не змог бы сам зрабіць і крок.
Прыносіш ты напамінанне
З сабою, родны месяц мой,
Што ў канцы лютага - растанне
З марозам, сцюжай і зімой.
Заззяе бірузою неба,
Званы прачнуцца раўчука
І пад узросшай моцай Феба
Зламае лёду скоў рака.
Мне Бог калісьці нарадзіцца
Даў ранкам на вясны мяжы,
Каб я сачыў, як снег ірдзіцца,
Як з выраю ляцяць стрыжы.
Як удыхае жар у жылы
Ўсяму жывому сакавік,
Калі пачуе сэрцу мілы
Шчымлівы жураўліны крык.
Як сыпанецца долу зычны -
З буслоўкі клёкат паяднання
І далей пойдзе шлях прывычны
Жарсці і вернага кахання!
І знікнуць прэч зімы навалы.
Ім вечнага быцця няма.
Наступіць мір. Адваявалі.
Адступяць цемра і зіма
Ёсць у прыродзе дзень адметны
Ён на мяжы зімы з вясной.
Для ўсіх ён светлы і прыветны -
Дзень нараджэньня, к шчасцю, мой!!
Свидетельство о публикации №124022807158