Паэту и сябру Миколе Шабовичу
Сыходзіць многа люду.
Сышоў яшчэ адзін паэт,
Якога помніць буду.
Ён быў не зорка, не прывід,
Звычайны брат-паэце.
Забраў жыццё яго кавід
І пазмрачнела ў свеце.
Як быццам частачку святла
Забралі з лістапада,
Дзе птушка жораў, без крыла,
Паранілася здрадай.
Яго балючае крыло
Загоіць час растання,
Але таго, што з ім было
Не будзе, як кахання.
Ён з новай сілай паляціць
Да сябра і да зораў,
На нас з нябёсаў паглядзіць,
Наш светлалікі жораў.
І сонца выгляне з-за хмар,
Як некалі Мікола,
Сагрэе ўсмешкамі абшар
І загучаць наўкола
Яго пявучыя радкі
На дзіўнай мове роднай
З вучнёўскіх вуснаў трапяткіх
І ў памяці народнай.
Свидетельство о публикации №124022807125