Наламалi брАткi дроу
Беларусь давай дзяліць...
Кожны з іх хацеў паболей
Той зямліцы адхапіць.
Яны турзалісь,скубліся,
Ды ніяк не падзяліць,
Падыйшла да іх суседка
І давай жа іх "лячыць".
Яна дрынам іх ганяла
Вакол "п’янага" сталА,
А яны паўзлі як змеі
І шыпелі ўсе са зла.
Так прасілісь у суседкі
Сваю літасць праявіць,
А яна хрысціла палкай,
Каб дзялёжку супыніць.
Працверазелі тыя хлопцы
Ды пайшлі хутчэй дамоў,
Гэтак сорамна ім стала,
Наламалі брАткі дроў…
Свидетельство о публикации №124022804741