Цяжка i адно жыццё пражыць...
Цяжка і адно жыццё пражыць,
А пра два - дык нават і не мару.
Гронкай люты за акном звініць,
Гоніць вецер на каліну хмару.
Некалькі ёсць вершаў, ім і жыць,
І тужыць мне сёння не да твару.
Гронка на каліне задрыжыць,
Радуюся сціпламу пажару.
Мне здаецца, люты моцна спіць.
Стрэчанне. Грамніцы. Іней белы.
Да вясны мой люты будзе сніць
Той каліны колер запазнелы.
Гронкай люты за акном звініць.
Задрыжыць калінавая гронка.
Цяжка ёй жыццё сваё пражыць,
І гарчыць яна, бо так ёй горка...
15. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022702596