Нiбыта спiць бяроза...

***
Нібыта спіць бяроза.
Адна яна стаіць,
Каб стоеныя слёзы
Ёй не пры людзях ліць.

Нібыта спіць бяроза.
Калышацца галлё,
А стоеныя слёзы
Сцякаюць у быллё.

Адна стаіць бяроза.
Не думае, як жыць,
Як стоеныя слёзы
Ад некага таіць.

15. 02. 2024 г.


Рецензии