Пасля разлукi стомленыя гусi...

***
Пасля разлукі стомленыя гусі
Ляцяць маўкліва зноў да родных ніў
На шлях сваёй любімай Беларусі,
Што іншыя шляхі ім перакрыў.

Вось так і я да родных ніў імкнуся,
Бо не лічу ні дні тут, ні гады,
А з году ў год пяю для Беларусі,
Душою разам з ёю малады.

Хоць цяжкі шлях гаротнай Беларусі
І перакрыў мне іншыя шляхі,
Ніколі ад яго не адракуся,
Які б ні быў ён цёмны і глухі.

Я веру ў Беларусь і спадзяюся,
Што творчы шлях мой выйдзе з забыцця
На вольныя прасторы Беларусі,
На шлях яе свабоднага жыцця.

11. 02. 2024 г.


Рецензии