Аблокау ветразi тугiя...
Аблокаў ветразі тугія
Пераліваліся зарой.
Тады былі мы маладыя:
І ты, і я, і мы з табой.
І зараз ветразі аблокаў
Пераліваюцца зарой.
Калісьці быў тваім прытокам,
Зліліся - вернасці ракой.
Аблокаў ветразі тугія
Знікаюць, плавяцца ў зары.
Дары мне словы дарагія
І пра каханне гавары...
09. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022702141