Навошта столькi часу трачу...
Навошта столькі часу трачу
У хісткім і бяссонным змроку
На вершаваную удачу -
На рытм жыцця свайго і кроку?
Ўсялякай пісаніны марнасць
Цяжар жыцця не пераможа,
Калі вакол пануе хмарнасць
І далягляд няясны, Божа.
Час, што адпушчаны мне Богам,
Нібы паэту ці прароку,
Я трачу і дару дарогам
Чужых людзей, чужому кроку.
А вось на рытм жыцця і кроку
Свайго і на сваю удачу
У хісткім і бяссонным змроку
Свой час, відаць, я марна трачу.
09. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022607773