Многа iх было i розных...

***
Многа іх было і розных -
Субяседнікаў, сяброў...
А сягоння ў дзень марозны
Толькі ён са мною зноў.

Ён амаль адзін застаўся,
Бо не гнаўся ні за чым.
Мо таму й не развітаўся,
Не рассеяўся, як дым.

А астатнія расталі,
Дажджавой сплылі вадой.
Нейкай выгады шукалі.
Хай шукаюць - за гарой.

А са мной - нязменны смутак,
Неразлучны сябра мой,
Што даношвае абутак
Маёй шчырасці сляпой.

Ах, мая святая шчырасць!
Дык які ж сляпы я быў:
Калі многа, гэта - вырай,
Адляцеў ён... і забыў.

08. 02. 2024 г.


Рецензии