Ноч зорачкамi вочы песцiць...

***
Ноч зорачкамі вочы песціць.
Гараць на небе зор іголкі,
Нібыта ў ім разбіўся месяц
На найдрабнейшыя асколкі.

Хто мог так зорачкі развесіць?
Мігаюць зорныя сняжынкі,
Нібыта то разбіты месяц
Спраўляе зімнія дажынкі.

Ноч лютага. І ногі месяць
Падталы снег маёй дарогі,
А нада мной разбіўся месяц
Залатарогі...

08. 02. 2024 г.


Рецензии