Як кажаны густога дыму...

***
              Роднаму пасёлку Чаплін

Як кажаны густога дыму
У неба рваліся імкліва
Над комінамі родных хат...

Малую помню я радзіму,
І раннюю за хатай сліву,
І бабу Феню, і Наталкін
Здзічэлы яблыневы сад...

А праз дарогу - цётка Валя,
Адарка побач, цётка Каця,
Калодзеж Гашкін ля двара...

Далёкіх успамінаў хваля,
Як вочы ясныя дзіцяці,
Дзяцінства светлая пара...

Які быў снег у тыя зімы!
Тырчалі з гурбаў вішні, слівы,
Здаваўся вечным снегапад...

А кажаны густога дыму
Кружылі, пырхалі імкліва
Над комінамі родных хат...

08. 02. 2024 г.


Рецензии