Зноу над ганкам абаранкам...
Зноў над ганкам абаранкам
Выбег ён на прагулянку.
Падмарозіла, ды босы
Месяц выбег. Сосен косы
Зіхацяць у срэбры, ззяюць,
Босы месячык вітаюць.
З грубак дым - зубровы рогі.
І над дымам грэе ногі
Месяц босы, месяц поўны,
І бяжыць дарогай роўнай,
І святло сваё на ганкі
Сыпле, нібы абаранкі.
Месяц босы. Я здзівіўся.
Толькі б ён не прастудзіўся!
Можа, даць табе валёнкі,
Месяц босы, месяц звонкі?
07. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022606543