Лютаускi дожджык сячэ па акну...

***
Лютаўскі дожджык сячэ па акну,
Бы зазывае, гукае вясну.

Ні слота, ні золкасць, ні лютаўскі дождж
Не заганяюць у сэрца мне нож.

Дожджык лагодны і лютаўскі вецер, -
Больш мне нічога не трэба на свеце.

Хіба яшчэ, каб чытаў мяне хтосьці,
Каб на радзіме не чуўся я госцем.

Больш мне амаль што нічога не трэба.
Бульбачка ёсць, ёсць кавалачак хлеба.

Сосны і воран над соснамі ў небе,
Тое яшчэ, што камусьці патрэбен, -

Гэта мне важна. А дожджык сячэ...
Толькі радзіма й патрэбна яшчэ.

Кожны мой дзень за яе я малюся
І, што патрэбен я ёй, спадзяюся...

07. 02. 2024 г.


Рецензии